Па старонкам паэзіі Янкі Купалы


Выстава беларускай мастачкі Марыны Эльяшэвіч "Па старонкам паэзіі Янкі Купалы" прысвечана 100-годдзю вянчання Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч. Сярод работ Марыны як і партрэт маладого паэта, так і яго музы. Прыгожымі глядзяцца выявы дзяцей і дзяўчатак, навеяныя радкамі паэзіі Янкі Купалы. Лаканічна выкананая кампазіцыя дапоўнена іерагліфічнымі тэкстамі, перакладамі купалаўскіх вершаў на кітайскую мову, дзякуючы Чжан Хунвэю (КНР). Выяўленчыя сродкі, якімі карыстаецца мастачка - гэта ўсходні тушаваны жывапіс і каліграфія.

63